Планы и приоритеты намечены

Пятое Всебелорусское народное собрание

Пяты Усебеларускі народны сход завяршыў работу. На ім прынята выніковая рэзалюцыя і зварот да суайчыннікаў. Іх галоўны сэнс: планы і прыярытэты намечаны. Сваімі меркаваннямі дзеляцца дэлегаты сходу і чытачы газеты.

IMG_6120

Уладзімір РУДАКОЎСКІ, дырэктар ААТ «Старыца-Агра», дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, дэлегат сходу:

— Рэзалюцыя Пятага Усебеларускага народнага сходу адобрыла Асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. На мой погляд, гэта правільнае рашэнне. У цэлым Праграма мне падабаецца. Бо яе мэтай павінна стаць павышэнне якасці жыцця людзей. Праграма даволі насычаная, падзелена на пэўныя блокі. Мяне, як прадстаўніка сельскагас- падарчай вытворчасці, найперш цікавілі пытанні развіцця нашай галіны. Зразумела, будзе прадукцыя, прычым якасная, — будзе і ўсё неабходнае. Згодзен з Прэзідэнтам, што нельга загубіць тыя населеныя пункты, дзе раней размяшчаліся сельгаспрадпрыемствы, якія потым былі далучаны да больш моцных (напрыклад, як у нас у в. Сл.-Кучынка). Падтрымліваю далейшае развіццё інфраструктуры на вёсцы, будаўніцтва жылля. Вёскі, якія выміраюць, таксама лічу мэтазгодным перадаваць ва ўладанне фермерам, арандатарам.

Ровбуть

 

Алена РОЎБУЦЬ, настаўніца гімназіі № 1 г. Капыля, дэлегат сходу:

— Яшчэ некалькі месяцаў таму не думала, што буду ўдзельнікам настолькі важнага для краіны сходу, дзе пазнаёмлюся з тымі, каго раней бачыла толькі па тэлевізары. Таму хваляванне прысутнічала ўсе два дні. З вялікай увагай слухала выступленне Прэзідэнта. Мяне цікавіў эканамічны блок Праграмы, бо ад таго, якой будзе эканоміка, залежыць наша жыццё, зарплаты, пенсіі. У Праграме вызначаны прыярытэты ў развіцці: інвестыцыі, экспарт, занятасць, інфарматызацыя, моладзь. Як педагога, мяне хвалявалі пытанні адукацыі. Вядома, зроблена многа, але з боку настаўнікаў ёсць прэтэнзіі і да падручнікаў, і да якасці адукацыі, і да тэсціравання. Пра гэта гаварыў і Прэзідэнт. Прыйшлася даспадобы ідэя бесперапыннай адукацыі, калі спецыяліст пастаянна імкнецца да самаўдасканалення і самаадукацыі.

IMG_8673

Ірына ДЗЯРКАЧ, галоўны бухгалтар СТАА «Капыльскае прадпрыемства будаўнічых сістэм»:

— Уважліва вывучыла Праграму развіцця нашай краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. У ёй справядліва адзначана, што эканоміку неабходна рэфармаваць, не рэзка, а паступова. Вытрымліваць прынятую на дадзены момант крэдытна-грашовую палітыку. Неабходна ўводзіць інавацыйныя дзеянні ў развіццё прамысловасці, каб павялічыць канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі за межамі Беларусі, за кошт чаго можна атрымаць большую дабаўленую вартасць. Правільна паднята пытанне наконт павелічэння прадукцыйнасці працы, асабліва па павелічэнні выпуску прадукцыі, паслуг на аднаго працуючага чалавека, а таксама адпаведнасць выплачваемай зарплаты аб’ёму выпускаемай прадукцыі. Адно з пытанняў — садзейнічанне развіццю сярэдняга і малога бізнесу — дазволіць ствараць неабходныя працоўныя месцы і рабіць уклад ва ўнутраны валавы прадукт краіны. На маю думку, грашова-крэдытная палітыка ў нашай рэспубліцы правільная, яна павінна збалансаваць эканоміку і даць магчымасць прыросту, што, адпаведна, дасць рост даходаў бюджэту, і ўвогуле насельніцтва.

IMG_7403

Кацярына БЕЛКІНА, выпускніца СШ № 3 г. Капыля:

— Нягледзячы на тое, што ў мяне зараз вельмі напружаны час: падрыхтоўка да паступлення, я не пакінула па-за ўвагай важную дзяржаўную падзею. Як прадстаўніка маладога пакалення, мяне цікавілі перспектывы маладзёжнай палітыкі. Моладзь выдзелена адным з прыярытэтаў у Праграме. Прыемна адзначаць, што рэалізацыя гэтага прыярытэту прадугледжвае адукацыю і прафесійнае станаўленне моладзі. Радуе, што і далей будзе падтрымлівацца адораная, таленавітая моладзь, будзе раскрывацца яе патэнцыял, будуць стварацца для яе добрыя бытавыя ўмовы.

Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *