На Капыльшчыне праходзіць дабрачынны маладзёжны праект “Цуды на Каляды”

Маладзёжная палітыка

Маладзёжны дабрачынны праект, які праходзіць у рамках руху “Добрае сэрца” з мэтай адраджэння традыцый дабрачыннасці і міласэрнасці і прыцягнення падлеткаў і моладзі да сацыяльна-актыўнай дзейнасці носіць назву “Цуды на Каляды”.

На працягу снежня члены грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” арганізоўваюць збор падарункаў: спартыўнага інвентару, канцылярскіх тавараў, прадметаў для мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг з тым, каб перадаць іх у сацыяльны прытулак, школы-інтэрнаты, уручыць дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, з мнагадзетных, малазабяспечаных і праблемных сем’яў.

Арганізатары гэтага праекта ставяць задачы павышэння ўзроўню грамадзянскага і патрыятычнага выхавання маладых людзей і папулярызацыі дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *