Грозовой фронт, прошедший через территорию нашего района 17 июня, принес некоторые неудобства для жителей Копыльщины

Новости

1372272136_groza-mozhet-vyzvat-pristup-astmy

Як паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, у 18.30 былі зафіксаваны адключэнні электраэнергіі ў вёсках Лютовічы, Жураўка, Садавічы, Навасёлкі, Ракіні, Талмачава.

У 9 гадзін вечара парывісты вецер з ліўневым дажджом пранёсся над Капылём.

У выніку электраэнергія была адключана на 18 трансфарматарных падстанцыях, без яе засталіся 358 жылых дамоў. На аднаўленні электразабеспячэння працавалі сем брыгад Капыльскага раёна электрычных сетак.

Моцны вецер паваліў шмат дрэў. Адно з іх упала на дом у в. Канюхі. Пабудова не пашкоджана.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *