Падчас акцыі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць адпрацоўкі аўтадарог і населеных пунктаў па захаванні хуткасных рэжымаў і правілаў абгону.
Вядома, што няправільная хуткасць становіцца прычынай з’ездаў у кювет, перакульванняў, сустрэчных сутыкненняў. Аварыі па прычыне перавышэння хуткасці характарызуюцца цяжкімі наступствамі. ДАІ папярэджвае, што да парушальнікаў-ліхачоў будуць прымяняцца самыя строгія меры адміністрацыйнага спагнання.
Сяргей ПРАТАСЕВІЧ,
старшы інспектар ДПС АДАІ Капыльскага РАУС