Добились успехов в заготовке кормов

Экономика

У ліку лепшых механізатараў на касьбе траў першым укосам Васіль Іванавіч ЧАБАТАРОЎ — механізатар ААТ «Старыца-Агра», які па стане на 7 чэрвеня 2016 года на трактары «Беларус-3522» з касілкай КМР-9 скасіў 873 га, або 151% да задання. Паспяхова спраўляецца з гэтым відам работ механізатар ААТ «Ціміразеўскі» Сяргей Міхайлавіч НОВІК, які на трактары «Беларус-3522» з касілкай КМР-9 скасіў 731 га (108%).

корма

На адвозцы зялёнай масы вызначыўся вадзіцель Віктар Віктаравіч ТРЫГУБОВІЧ з ААТ «Старыца-Агра», які на аўтамабілі МАЗ-555102 перавёз 1273 тоны (143%).

Добрыя вынікі на зграбанні зялёнай масы паказвае Казімір Мечыслававіч ШЫШКО з ААТ «Капыльскае». На названую дату ён на трактары МТЗ-82 з граблямі ГРЛ-8,5 згроб травы на плошчы 476 га (60%).

Старанна працуе на падборцы зялёнай масы са здрабненнем механізатар Аляксандр Іванавіч САСІНОВІЧ з ААТ «Старыца-Агра», які на корманарыхтоўчым камбайне «Джон Дзір» падабраў 5290 тон (76%) зялёнай масы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *