Наведение порядка на земле на территории Потейковского сельсовета проходит в тесной связке с шефскими организациями

Галоўныя падзеі

200404297-001_t1200

Як адзначыў старшыня сельвыканкама Сяргей Цвірко, з сакавіка вядзецца мэтанакіраваная работа па ачыстцы пустуючых домаўладанняў, прарэджванні паркаў, сквераў, доглядзе за воінскімі пахаваннямі і г.д.

Мясцовыя сельгаспрадпрыемствы — ААТ «Душава» і «Прагрэс 2010» — выдзяляюць фінансавыя сродкі для набыцця будаўнічых матэрыялаў і дапамагаюць тэхнікай (у прыватнасці, для захавання старых пабудоў).

Значная падтрымка адчуваецца з боку КУП «Капыльскі РБУ». Праведзена вялікая работа па ачыстцы ад зарасніку парка ля помніка ахвярам фашызму ў в. Жавулкі (на працягу двух тыдняў працавала брыгада па спілоўванні дрэў, хмызнякоў), прадастаўлялася вышка для пафарбоўкі помніка на могілках у в. Кацельнікі. Сіламі працаўнікоў прадпрыемства праводзіліся і іншыя работы.

Заўсёды прыходзяць на выручку мясцовай уладзе і фермерскія гаспадаркі. Так, СФГ «Бандыка» аказала фінансавую дапамогу на набыццё матэрыялаў для рамонту помніка ў в. Жавулкі, СФГ «Мыслі» выдзеліла сродкі для рамонту пляцоўкі ў дзіцячым садзе в. Душава і добраўпарадкавала вёску, дзе знаходзіцца гаспадарка.

З удзелам шэфаў — УАЗ «Капыльская ЦРБ» і ДУ «Капыльскі райЦГЭ» — пастаянна праводзіліся суботнікі (кожная арганізацыя па пяць-шэсць), падчас якіх значная ўвага надавалася навядзенню парадку на пустуючых сядзібах, на грамадзянскіх могілках і ў іншых месцах.

Зараз у рабоце сельвыканкама па добраўпарадкаванні на першым плане знаходзіцца абкошванне тэрыторый, а на бліжэйшую перспектыву — падрыхтоўка аграгарадка Пацейкі да Свята вёскі, якое па традыцыі плануецца правесці напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у пачатку ліпеня.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *