Порядок на фермах

Экономика

Час, калі буйную рагатую жывёлу пераводзяць на пашу, з’яўляецца самым прыдатным для таго, каб правесці рамонтныя работы на жывёлагадоўчых аб’ектах. Ёсць магчымасць зрабіць рэканструкцыю на фермах, навесці парадак на прыфермскіх тэрыторыях.

Ідзе ачыстка фермы ад старога абсталявання
Ідзе ачыстка фермы ад старога абсталявання

Стаіць такая задача і перад сельгаспрадпрыемствамі Капыльшчыны. Прынамсі, у КСУП «Доктаравічы», куды мы наведаліся напрыканцы мінулага тыдня, ішлі работы на МТФ «Цэнтр-2». Перш за ўсё стаіць задача навесці парадак з тыльнага боку фермы — куды звычайна стараюцца не прыводзіць наведвальнікаў. Рэдка якая гаспадарка можа пахваліцца тым, што ў яе няма праблем з гноясховішчамі. Не стала выключэннем і КСУП «Доктаравічы», за што мела заслужаныя нараканні. Цяпер арганікі там няма — яна была вывезена з дапамогай мехатрада з ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс». Наступная задача — падсыпаць і выраўнаваць тэрыторыю, а таксама зрабіць пляцоўкі для назапашвання арганічных угнаенняў. Над яе рэалізацыяй ужо працуе тэхніка з філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124». Гэта ж дарожна-будаўнічая арганізацыя ўзялася дапамагчы правесці рэканструкцыю выгульных двароў, якія размесцяцца ля жывёлагадоўчых памяшканняў для вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы. І ў цялятніках таксама кіпіць работа: выразаюць і выносяць старыя металічныя канструкцыі, рыхтуюць памяшканні пад рэканструкцыю (будзе арганізавана беспрывязнае ўтрыманне цялят).

На рэканструкцыі выгульных двароў працуе тэхніка ДРБУ № 124
На рэканструкцыі выгульных двароў працуе тэхніка ДРБУ № 124

Дарэчы, як расказалі ў гаспадарцы, не засталіся па-за ўвагай і іншыя жывёлагадоўчыя фермы. Напрыклад, працуюць рабочыя брыгады на МТФ «Вуглы», дзе вядзецца рэканструкцыя выгульных двароў, а таксама на МТФ «Гарнастайлава» — ідзе разборка невыкарыстоўваемых памяшканняў, замена даху на тых, што эксплуатуюцца.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *