Важнейший форум пятилетки

Пятое Всебелорусское народное собрание

Алена Сяргееўна Роўбуць адна з дзевяці дэлегатаў, якім аказаны давер прадстаўляць Капыльшчыну на пятым Усебеларускім народным сходзе.

Стабільна высокія вынікі паказваюць навучэнцы Капыльшчыны на розных этапах прадметных алімпіяд і на навукова-даследчых канферэнцыях. Напрыклад, тры дыпломы па выніках заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды — высокі вынік, дасягнуты сёлета школьнікамі і настаўнікамі Капыльшчыны. Двух з іх — Дыпломаў ІІІ ступені па геаграфіі — удастоены вучні гімназіі № 1 г. Капыля: сямікласнік Ягор Александровіч і адзінаццацікласнік Міхаіл Канановіч, дзякуючы сумеснай працы з настаўнікам геаграфіі Аленай Сяргееўнай Роўбуць.

IMG_5918

Алена Сяргееўна — эрудзіраваны, ініцыятыўны, таленавіты педагог. На працягу дваццаці гадоў яе навучэнцы былі ўдзельнікамі, прызёрамі і пераможцамі рэспубліканскіх алімпіяд па геаграфіі. Яна — педагог-наватар. У працы выкарыстоўвае найноўшыя даследаванні педагагічнай навукі і практыкі. Пад яе кіраўніцтвам гімназісты ствараюць і рэалізуюць сацыякультурныя экалагічныя праекты, па выніках якіх праводзяцца дыспуты, ток-шоу, інфармацыйна-пазнавальныя праграмы.

За вялікія дасягненні ў рабоце з адоранымі дзецьмі Алена Роўбуць узнагаро- джана граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. У 2015 годзе за асаблівыя заслугі ў педагагічнай дзейнасці атрымала значок Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі».

— Цяжка пераацаніць магчымасць мець дачыненне да прыняцця асноўных вектараў развіцця краіны. Я не ўтойваю свайго хвалявання, што ўпершыню прыму ўдзел у такім форуме. Гэта вялікая адказнасць і адначасова велізарны гонар, — дзеліцца Алена Роўбуць. — Практыка пацвярджае актуальнасць правядзення падобных сходаў. Лічу правільным, што раз у пяць гадоў дзяржава звяртаецца да грамадства для абмеркавання таго, як краіна будзе жыць далей. Знаёмячыся з матэрыяламі сродкаў масавай інфармацыі, разумееш, што будуць абмяркоўвацца важныя пытанні і прымацца адпаведныя рашэнні. У краіне павінна быць моцная эканоміка. Аднак моцную эканоміку цяжка ўявіць без высакакласных спецыялістаў, а сапраўдныя прафесіяналы нараджаюцца ўжо за школьнай партай. І я, як прадстаўнік сістэмы адукацыі, лічу, што асаблівай увагі патрабуе пытанне павышэння якасці адукацыі і прафарыентацыі навучэнцаў. Таксама разлічваю на тое, што на сходзе пачую і пра перспектывы, якія дазволяць павысіць дабрабыт і якасць жыцця людзей, асабліва ў такіх маланаселеных гарадах, як наш Капыль. Шчыра кажучы, ад важнейшага форуму пяцігодкі чакаем вельмі шмат.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *