Адбыўся трэнінг маладых назіральнікаў

Галоўныя падзеі

Моладзь Капыльшчыны прымае актыўны ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці нашай краіны. Так, падчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 19 снежня, прадстаўнікі РК ГА “БРСМ” будуць выступаць у якасці назіральнікаў на кожным участку для галасавання.

У чацвер, 9 снежня, падчас трэнінгу ім яшчэ раз нагадалі пра асноўныя моманты, на якія неабходна звяртаць увагу. Маладыя людзі мелі магчымасць задаць хвалючыя іх пытанні, паспрабаваць разабрацца ў розных сітуацыях, што могуць узнікнуць.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *