Паважаныя хрысціяне!

Актуально Новости

Сардэчна віншуем вас са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем – Вялікаднем!

Гэта свята – радасць жыцця, крыніца духоўных сіл, перамогі дабра над злом. Праходзяць гады, стагоддзі, тысячагоддзі, але веліч светлай Велікоднай падзеі застаецца нязменнай. У гэтыя дні зацвярджаюцца вечныя хрысціянскія каштоўнасці: любоў да блізкага, да сваёй Айчыны, міласэрнасць і спачуванне. Вялікдзень узвышае нашы душы, умацоўвае веру ў лепшае, у святое прызначэнне чалавека.

Дык няхай жа збудзецца ўсё, што мы жадаем сабе, сваім блізкім і родным, усім добрым людзям. Каб здаровымі былі вы і вашы дзеці, каб мір, лад і згода былі штодзённа. Каб хлеб быў на стале і ўсяго хапала да хлеба. Шчасця, здароўя, міру і дабрабыту вам!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *