19-21 мая в г. Несвиже проходит ХХI праздник искусств «Музы Несвижа-2016»

2016 - год культуры

несвиж

Яно традыцыйна ладзіцца Мінскім абласным выканаўчым камітэтам, Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам і   Заслужаным калектывам «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».

У праграме свята спектакль Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і адпачынку «Как скажешь, дорогая», канцэрт «Шэдэўры беларускай музыкі для духавых інструментаў» у выкананні ансамбляў флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў,  гала-канцэрт беларускай музыкі «Беларускія віртуозы ў творчым руху», святочны канцэрт эстраднай песні і музыкі «Узгадваем любыя матывы» Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».

Упершыню ў Нясвіжскім касцёле адбудзецца выступленне струннага аркестра і яго салістаў «Адвечная музыка пад купалам Нясвіжскай святыні», а ў тэатральнай зале Палацавага ансамбля г. Нясвіжа адбудзецца канцэрт камерных калектываў «У гонар нясвіжскага маэстра» (да 270-годдзя Яна Голанда і 265-годдзя Мацея Радзівіла).

Наш кар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *