На Копыльском ФОКе проведены соревнования по мини-футболу среди ГУ «Копыльский государственный колледж» и Копыльского РОВД

Время молодых

Арганізатар мерапрыемства — Капыльскі райкам ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Спаборніцтва прайшло сярод членаў маладзёжнай арганізацыі.

Падобныя міжведамасныя мерапрыемствы шырока выкарыстоўваюцца ў практыцы работы і навучальнай установы, і сілавой структуры. Арганізатары спаборніцтваў мелі на мэце актывізаваць культурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу, прапаганду здаровага ладу жыцця і папулярызацыю руху БРСМ.

IMG_2030

Трэба адзначыць, што ў склад каманды каледжа ўваходзілі байцы маладзёжнага атрада аховы правапарадку і навучэнцы, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага ўліку. Такім чынам, у супрацоўнікаў міліцыі была магчымасць правесці выхаваўчае мерапрыемства і паспаборнічаць са сваімі падапечнымі.

У напружанай барацьбе з лікам 6:5 перамогу атрымала каманда райаддзела ўнутраных спраў. Яна ўзнагароджана кубкам і граматай. А вось грамата і салодкі прыз дасталіся навучэнцам каледжа.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *