5 мая — День печати

Актуально Праздник

at596580965

Паважаныя ветэраны рэдакцыі раённай газеты “Слава працы”, былыя работнікі друкарні, пазаштатныя карэспандэнты, нашы адданыя чытачы!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём друку!

Ужо 86 гадоў раёнка для большасці жыхароў Капыльшчыны застаецца самай запатрабаванай газетай, яна нясе свежыя навіны, з’яўляецца надзейнай крыніцай інфармацыі аб усім, што адбываецца ў раёне і краіне. Допісы нашых штатных і пазаштатных карэспандэнтаў, аздобленыя фотаілюстрацыямі, становяцца своеасаблівым летапісам роднага краю, расказам пра слынных людзей Капыльшчыны, якімі ганарыцца грамадства.

Мы стараемся дастойна працягваць справу журналістаў-першапраходцаў, захоўваючы і памнажаючы лепшыя традыцыі беларускага друку ўвогуле і капыльскай раёнкі ў прыватнасці. Імкнёмся, каб журналісцкае слова служыла дабру і творчасці, а нашы публікацыі заўсёды знаходзілі жывы водгук у сэрцах чытачоў.

Ад усёй душы жадаем усім вам творчай энергіі і новых ідэй. Удачы, здароўя, дабра і асабістага шчасця!

Са святочнымі віншаваннямі — калектыў Рэдакцыі газеты “Слава працы”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *