Накануне Пасхи в магазине «Кулинария» состоялась выставка-продажа кулинарных и кондитерских изделий

Сфера паслуг

Сапраўдны ажыятаж сярод пакупнікоў напярэдадні Велікодных святаў выклікала выстава-продаж кандытарскіх вырабаў ад майстроў нарыхтоўчага аб’екта кандытарскага цэха аграгарадка Цімкавічы і кулінарных — ад повараў кафэ «Беларусачка».

— Калі ласка, дайце мне гэты пірог!

— А мне вунь той, «двухпавярховы».

— А якая начынка ў расцягаях і кулябяках? Дайце мне, калі ласка, гэтыя вырабы, — раз-пораз чулася ад пакупнікоў, якія завіталі па прыгожую смакату ў магазін «Кулінарыя».

DSCN0022
Загадчык вытворчасці па кандытарскіх цэхах райспажыўтаварыства Вікторыя Башко (справа) дапамагае зрабіць выбар

Пірагі, кулічы, кулябякі, расцягаі, блінчыкі з мясам і грыбамі, язык заліўны — усяго больш за 50 адзінак кандытарскіх і кулінарных вырабаў былі прадстаўлены на выставе. Каб стварыць смачныя і прыгожыя стравы, усю ноч шчыравалі майстры нарыхтоўчага аб’екта кандытарскага цэха аграгарадка Цімкавічы: майстар-кандытар Галіна Баравік, загадчык цэха Алена Баравік і кандытар Галіна Байчык, а таксама повар 6-га разраду кафэ «Беларусачка» Таццяна Чарнушэвіч. Ідэя дызайнерскага афармлення кандытарскіх вырабаў належыць Галіне Баравік.

Кожны, хто купіў той ці іншы выраб, —упрыгожыў свой святочны стол па-сапраўднаму ярка і цудоўна. Я таксама набыла пірог у форме плеценага кошыка, які быў дэкарыраваны рознакаляровымі пірожнымі-яйкамі. Сюрпрызы пачаліся дома, калі сталі адрэзваць кавалачкі: унутры пірага, у белым салодкім крэме, месціліся кандытарскія грыбочкі і пернік. Асабліва задаволенымі засталіся дзеці.

Дзіяна ТКАЧЭНКА

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *