Чествование передовиков посевной кампании продолжается

Актуально Экономика

У гэты па-сапраўднаму вясновы сонечны дзень для таго, каб прывітаць нашых землякоў, прыехалі госці са сталіцы. Так, у філіяле «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» падарункі самым годным земляробам уручалі намеснік галоўнага інжынера ААТ «Крыніца» Цімафей Кучко і спецыяліст па рабоце з моладдзю гэтага ж прадпрыемства Інга Новік. Такое своечасовае віншаванне з добрымі працоўнымі вынікамі — рэзультат плённага ўзаемадзеяння кіраўніцтва і прафкама ААТ «Крыніца» з кіраўніцтвам і прафкамам філіяла. Маланкі-падзякі ад старшыні Капыльскага райвыканкама ўручыла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч.

Падчас ушанавання земляробаў
Падчас ушанавання земляробаў

«Мы ганарымся Вашымі поспехамі і ўпэўнены ў тым, што Вы ўнесяце дастойны ўклад у каравай Капыльшчыны. Жадаем Вам здароўя, дабрабыту, новых працоўных перамог на карысць нашай роднай Беларусі», — менавіта гэтыя словы напісаны на маланках-падзяках, якімі ўзнагароджаны трактарысты-машыністы Андрэй Леу, Анатоль Давыдчык, Сяргей Насевіч, Мікалай Лук’янчык, Сяргей Новік, вадзіцель Аляксандр Стаскевіч, трактарыст-машыніст на пагрузчыку, прадстаўнік працоўнай моладзі Яўген Ждан, паляводы Галіна Насевіч і Валерый Бакач. Кожны з іх можа ганарыцца сваімі працоўнымі вынікамі. Андрэй Леу пасеяў збожжавыя на трактары «Беларус-2022» на плошчы ў 372 га, Анатоль Давыдчык на «Беларус-3022» — на 361 га. Мікалай Лук’янчык вызначаны як лепшы механізатар у падрыхтоўцы глебы для сяўбы збожжавых. Сяргей Насевіч — як лепшы на ўнясенні мінеральных угнаенняў. Усе яны зараз шчыра працуюць на сяўбе кукурузы.

Яўген Ждан
Яўген Ждан

Для земляробаў цяпер і да самай восені — пара па-сапраўднаму гарачая. Ужо пасеяны збожжавыя и зернебабовыя, вядзецца сяўба кукурузы. Працоўны дзень доўжыцца з 7.00 і да 19.00, але зараз трактары працуюць у полі да 21.00: трэба хутчэй завяршыць сяўбу гэтай культуры.

— Так, мы працуем без выхадных, — каменціруе дырэктар філіяла «Вялікая Раёўка» Іван Дамашэвіч. — Але заўсёды ідзём насустрач нашым працаўнікам і, калі ім трэба, прадастаўляем вольныя дні. Да таго ж і самі ўшаноўваем перадавікоў.

І гэта на самай справе так. Кожны дзень на мехдвары гаспадаркі паднімаюць сцяг у гонар лепшых працаўнікоў. Напрыклад, 27 красавіка ён быў узняты ў гонар Сяргея Новіка і Сяргея Насевіча, а 28 красавіка — у гонар Андрэя Леу і Мікалая Лук’янчыка.

Сяргей Новік
Сяргей Новік

Дваццаціпяцігадовага Яўгена Ждана мы засталі на цэнтральным збожжаскладзе, дзе ён загружаў на сваім пагрузчыку  ТО-332С  насенне кукурузы.

— Працаваць цікава, — з усмешкай кажа малады механізатар. — Хоць і не асабліва радавала нас надвор’е, сваю работу імкнёмся выконваць своечасова. Дзякуй, што шануеце нашу працу.

— Мы ўдзячны не толькі сваім працаўнікам, — удакладняе намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Анжэліка Віцебская. — Вялікі дзякуй супрацоўнікам аддзелаў райвыканкама — ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму, раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі, «Энергазбыту» і  «Энерганагляду», ААТ «Капыльскі энергасэрвіс», паляводчай брыгадзе нашай гаспадаркі. Менавіта яны вельмі старанна папрацавалі падчас правядзення суботнікаў на ўборцы палёў ад каменняў. А гэта надзвычай цяжкая работа.

Дзіяна ТКАЧЭНКА

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *