На Копыльщине прошла республиканская профилактическая акция «Стоп — спайс»

Закон. Безопасность

1434096293_stop-spice

У яе рамках адбыўся шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на барацьбу з наркотыкамі і прапаганду здаровага ладу жыцця сярод падлеткаў і моладзі.

На адно з іх у сярэднюю школу № 3 г. Капыля сабраліся старшакласнікі гарадскіх навучальных устаноў. Адкрываючы сустрэчу, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Цыган адзначыла, што распаўсюджванне наркаманіі ў падлеткавым асяроддзі становіцца праблемай дзяржаўнага маштабу. Святлана Віктараўна яшчэ раз нагадала пра мэту акцыі — зберагчы маладых людзей ад здзяйснення проціпраўных учынкаў.

Пра ўплыў наркотыкаў на арганізм чалавека і іншыя аспекты гаварылі падлеткам у сваіх выступленнях інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Іна Вярбіла, в.а. оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Вадзім Захарэвіч, памочнік урача ЦРБ Вячаслаў Матусевіч.

Асабліва небяспечнымі, як адзначалі спецыялісты, з’яўляюцца сінтэтычныя наркотыкі, да якіх адносяцца спайсы і так званыя «маркі». Прывыканне адбываецца ўжо з першай дозы. За з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ап’янення законам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, а за захоўванне і распаўсюджванне — крымінальная, з рэальным тэрмінам пазбаўлення волі. Па сваім уздзеянні на чалавечы арганізм спайс у некалькі разоў мацнейшы за раслінныя наркотыкі. Ахвяры «шкоднага зелля» расказваюць пра праблемы з памяццю, пастаянную разгубленасць.

Вынікам ужывання наркатычных сумясей становіцца змяненне асобы падлетка, парушэнне яго псіхікі, у горшым выпадку — смерць.

Але самае страшнае ў наркотыках тое, што нават пасля праходжання лячэння ад залежнасці, чалавек працягвае несці «груз былых памылак» праз усё сваё жыццё, бо некаторыя ўнутраныя органы ўжо ніколі не прыйдуць у норму, памылкі маладосці бацькоў могуць адбіцца і на здароўі будучых дзяцей.

Пераканацца ў гэтым удзельнікі сустрэчы змаглі ў час прагляду дакументальнай стужкі пра нарказалежных людзей. Яе стваральнікі паказалі «прозу жыцця» наркаманаў.

Верыцца, што мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым, а яго ўдзельнікі не ўцягнуцца ў шкодныя звычкі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *