В районе организовано соревнование за достижение наилучших результатов на севе яровых зерновых и зернобобовых культур в 2016 году

Экономика

imgFull1

У ім прымаюць удзел сельскагаспадарчыя арганізацыі і трактарысты-машыністы сельгасвытворчасці, якія заняты на сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых культур, пагрузцы і ўнясенні арганічных угнаенняў, унясенні цвёрдых і вадкіх мінеральных угнаенняў, а таксама на падрыхтоўцы глебы.

Пераможцамі раённага спаборніцтва прызнаюцца сельгасарганізацыі, якія забяспечылі сяўбу збожжавых і зернебабовых у аптымальныя тэрміны пры высокай якасці ўсіх агратэхнічных патрабаванняў і выканалі даведзеныя ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама заданні на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур згодна з графікам. Сярод трактарыстаў-машыністаў — тыя, хто найбольш паспяхова справіліся ў пэўных відах работ. Усе пераможцы будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *