СПОНСАРАМ АГЕНЬЧЫКА ДЛЯ ІНВАЛІДАЎ СТАЛА “БЕЛАЯ РУСЬ”

Общество

Ужо стала добрай традыцыяй у Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь арганізоўваць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі разнастайныя сустрэчы, ранішнікі, канцэртныя праграмы і дабрачынныя акцыі. Прайшло такое мерапрыемства і ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яго арганізатарамі выступілі раённае таварыства інвалідаў, супрацоўнікі цэнтра, спонсарам стала раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Н.Рудакоўская, І. Корзун, М. Сандрозд, А. Раеўская, С. Маліноўская

Сярод гасцей свята — старшыня раённага Савета дэпутатаў старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ала Раеўская, галоўны спецыяліст прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Іна Корзун, спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Рудакоў- ская, дырэктар ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслуговання насельніцтва”  Святлана Маліноўская.

Апладысменты ад удзячных гледачоў

Самымі шчырамі словамі вітала прысутных Марыя Сандрозд, якая адзначыла, што раённая грамадская арганізацыя, што яна ўзначальвае, аб’ядноўвае звыш 1200 чалавек. Пярвічкі “Белай Русі” створаны ў кожным сельскім Савеце, школе, большасці прадпрыемстваў і арганізацый Капыльшчыны. У іх уваходзяць сапраўдныя патрыёты сваёй краіны, людзі, якія, у першую чаргу, добрасумленна працуюць кожны на сваім месцы, вельмі ўважлівыя да праблем іншых і падтрымліваюць нашу дзяржаўную палітыку. Раённая арганізацыі РГА “Белая Русь” адгукнулася на правядзенне 3 снежня Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, аказаўшы спонсарскую дапамогу ў арганізацыі святочнага агеньчыка, а таксама правяла дабрачынную акцыю “Клопат і ўвага інвалідам І групы”. Старшыні сельскіх Саветаў (у пераважнай большасці яны таксама з’яўляюцца сакратарамі пярвічак) звязаліся з кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемстваў і разам наведалі інвалідаў І групы, якія пражываюць на тэрыторыі сельсаветаў. Невялікія сувеніры атрымалі і прадстаўнікі гэтай катэгорыі насельніцтва — жыхары горада Капыля. Але галоўным у акцыі было не ўручэнне падарункаў. Прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання цікавіла, як жывецца інваліду, ці ёсць у яго якія-небудзь праблемы, скаргі, хто дапамагае яму спраўляцца з цяжкасцямі. Трэба сказаць, што для РГА “Белая Русь” правядзенне такіх сустрэч з насельніцтвам, бадай, адна з самых важных задач: працуюць грамадскія прыёмныя, арганізоўваюцца прамыя лініі (дарэчы, некалькі тыдняў таму такая была праведзена з Марыяй Сандрозд). Усё гэта робіцца для таго, каб рэалізаваць асноўную задачу: быць даступным для людзей. Таму госці ўважліва выслухалі ўсе праблемы, якія ўздымалі прысутныя, па некаторых былі адразу дадзены адказы, іншыя — узяты на кантроль.

Аднак, сустрэча не абмежавалася абмеркаваннем вострых пытанняў. Прагучала вельмі шмат добрых слоў у пад- трымку курса, выбранага нашай краінай, выказваліся меркаванні наконт будучага Беларусі, што было надзвычай актуальна, паколькі мерапрыемства прахо- дзіла напярэдадні такой важнай падзеі ў жыцці краіны, як ІV Усебеларускі народны сход. Да таго ж нельга забываць, што людзі сабраліся на святочны агеньчык, а гэта значыць — маглі паласавацца смачнымі пачастункамі, запіваючы іх гарачай гарбатай. А цудоўныя песні ў выкананні Валянціны Зарамбоўскай, Ганны Юрчэні, Антона Шышмарова пад акампанімент акардыяніста Аляксандра Карповіча сталі цудоўным падарункам.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара



1 комментарий по теме “СПОНСАРАМ АГЕНЬЧЫКА ДЛЯ ІНВАЛІДАЎ СТАЛА “БЕЛАЯ РУСЬ”

  1. Уважаемая «Белая Русь»!
    Пожалуйста, помогите по-существу людям сограниченными физическими возможностями (как их называют во всем мире в соответствии с Евроконвенцией
    о правах инвалидов), — а не гуманитаркой. Вы это можете. Простейшее:
    — В построенных ФОК в Копыле и Несвиже неужелии нельзя установить лифт для
    спуска в воду? (Он стоит — тысячи полторы долларов, — а занимает место с
    водонагреватель). Можно будет людей привести с других городов на экскур-
    сию. А старики с артрозами нижних конечностей и трудным передвижением?
    — Электроколяски? Ведь ВО ВСЁМ РАЙОНЕ ВЫ НЕ КУПИЛИ НИ ОДНОЙ.
    — снятие льгот по инватранспорту ВОВСЕ НЕ ОЗНАЧАЕТ ПРОБЛЕМУ ЕГО
    ПОСТАВКИ. Любое предприятие ХОТЬ ЗАВТРА может приобрести НЕ НОВУЮ
    машину для транспортировки ветерана; инвалида — ребёнка или взрослого.
    Десятки людей САМИ переоборудовали автомобили и медицинская шофёрская
    комиссия ДОПУСТИЛА ИХ К ВОЖДЕНИЮ. Есть ли у мамы с ребёнком ДЦП — жи-
    вущей на пособие, — финансовая возможность купить транспорт? Нет.
    ЛЮДИ СТЕСНЯЮТСЯ ГОВОРИТЬ ПРАВДУ.
    Спасибо за внимание, — уважаемая редакция. Я пытаюсь достучаться — через сайт, через поездки на район, — до совести чиновников. Не отрицайте, — что вокруг нас. И будет уверенность в завтрашнем дне и удовлетворение сделанной работой!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *