В Районном центре культуры состоялся праздник, посвященный Дню милиции

Новости

Тут сабраліся супрацоўнікі капыльскай міліцыі і ветэраны службы. У холе была прадстаўлена фотавыстава «Нашы будні».

IMG_0570

З віншаваннямі выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў Капыльскага райвыканкама, палкоўнік міліцыі Віталь Сіротка, які адзначыў лепшых ахоўнікаў правапарадку граматамі, падзякамі, а медаль «За бездакорную службу» III ступені быў уручаны ўчастковаму інспектару Блеўчыцкага сельсавета, маёру міліцыі Андрэю Трублоўскаму (на здымку). Падчас узнагароджання бацькам міліцыянераў былі ўручаны падзячныя пісьмы. Заахвочванні і падарункі ад адасобленай групы (Капыльскага раёна) ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў і Капыльскага РАНС таксама атрымалі лепшыя супрацоўнікі.

Святочным падарункам для прысутных стаў канцэрт, які падрыхтавала Капыльская дзіцячая школа мастацтваў.

Павел ШЭІН

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *