«Китайская весна» на Беларуси

Афіцыйна

Кітайская культура ўяўляе вялікую цікавасць для Беларусі. Такі пункт гледжання выказаў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў 24 лютага на прэс-канферэнцыі, якая адкрыла цыкл мерапрыемстваў з нагоды кітайскага Свята Вясны.

264549

Барыс Святлоў падкрэсліў важнасць развіцця беларуска-кітайскага культурнага супрацоўніцтва, якое пачало развівацца літаральна з пачатку станаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін. На думку Барыса Святлова, за 24 гады ў культурным узаемадзеянні дасягнуты вялікія поспехі. Краіны актыўна абменьваюцца днямі культуры, якія, дарэчы, паспяхова прайшлі і ў мінулым годзе. Міністр культуры падкрэсліў, што з вялікай цікавасцю знаёміцца як са старажытнай, так і з сучаснай кітайскай культурай. Паводле яго слоў, многія напрамкі ён разглядае «праз прызму нематэрыяльнай культурнай спадчыны». Адказваючы на пытанні кітайскіх журналістаў, міністр культуры адзначыў, што з цікавасцю глядзіць тэлевізійныя праграмы, якія расказваюць аб культуры Кітая.

НА ЗДЫМКУ: на фотавыставе «Новы воблік Шаўковага шляху».

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *