В минувший четверг в районе прошел единый день информирования населения

2016 - год культуры Актуально Афіцыйна

12816767434558201

Разам з ім адбыліся выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўныя калектывы.

Падчас выезду ІПГ на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Ліпніцкім у  ДУА «Каменскі ВПК д/с-СШ» абмяркоўваліся пытанні культурнай палітыкі дзяржавы. Дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяна Серая падрабязна расказала пра дзейнасць устаноў культуры раёна, традыцыі і абрады, якія захоўваюцца і сталі візітнай карткай Капыльшчыны. Аляксандр Ліпніцкі скіраваў увагу прысутных не толькі на культуру чалавечых зносін, пытанні па захаванні народнай спадчыны, але і на культуру ў земляробстве (паколькі Капыльшчына з’яўляецца сельскагаспадарчым рэгіёнам), іншыя сферы дзейнасці. Таксама намеснік старшыні райвыканкама паведаміў пра сацыяльна-эканамічнае становішча Капыльскага раёна.

У прысутных была магчымасць звярнуцца да прадстаўнікоў мясцовай улады з хвалюючымі праблемамі.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *