ПЕРШАЯ ВЫШЫНЯ

Время молодых

У канцы кастрычніка закончыўся першы тур рэспубліканскай дыстанцыйнай алімпіяды для вучняў пачатковых класаў.

Тры суботы запар дзеці паказвалі свае веды па матэматыцы, рускай і беларускай мовах. А да таго хлопчыкі і дзяўчынкі амаль два месяцы напружана працавалі пасля ўрокаў, стараючыся як мага лепш засвоіць матэрыялы абранага імі прадмета. І іх плённая праца не была марнай.

Я вельмі ўдзячна сваім маленькім “алімпійцам” — вучням 4 “А” класа — за цярплівасць, сур’ёзнасць і праяўленую адказнасць. Вялікае дзякуй і бацькам за падтрымку дзяцей у гэтай справе.

Вось імёны ўдзельнікаў алімпіяды: Іван Гарашчэня (матэматыка), Кацярына Уласавец і Кацярына Дарашэвіч (руская і беларуская мовы), Мікіта Каленчыц (беларуская мова) (на здымку). І няхай сабе вучні не сталі на першую прыступку п’едэстала, але на сёння яны выйшлі пераможцамі над сваімі сумненнямі і хваляваннямі. Імі паспяхова ўзята “першая вышыня”.

Здароўя і поспехаў вам у вучобе, далейшых перамог, мае выхаванцы!

Ларыса МАРЦІНОВІЧ,

настаўніца СШ № 3 г. Капыля



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *