С праздником, защитники Отечества!

Актуально Галоўныя падзеі

23 февраля — День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

Гэта ўсенароднае свята з’яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснага.

IMG_0631

У свяшчэннай барацьбе з ворагам прыклад найвышэйшай доблесці, стойкасці і самаадданай любові да Радзімы паказалі нашы землякі. Пётр Пятровіч Малевіч (на здымку справа) абараняў Сталінград, вызваляў Беларусь і Польшчу. Штурмаваў Берлін. Па ваеннай спецыяльнасці ён сапёр-падрыўнік, мінёр. Быў тройчы паранены. Яго баявыя заслугі адзначаны ордэнамі і медалямі.

Леў Іванавіч Лепяціла з верасня 1943 года прымаў удзел у партызанскім руху ў складзе атрада імя Чапаева. Узнагароджаны юбілейнымі медалямі.

Паважаныя воіны, ветэраны вайны і Узброеных Сіл, жыхары Міншчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні са знамянальным днём.

У свядомасці многіх пакаленняў гэта светлае свята непарыўна звязана з ідэямі патрыятызму, самаадданым служэннем Айчыне, вернасцю прысязе. З пачуццём вялікага гонару мы аддаём даніну памяці воінам, якія перамаглі фашызм у Вялікай Айчыннай вайне, якія прайшлі вайсковую службу, выконвалі воінскі абавязак там, куды пасылала іх Радзіма. Верныя традыцыям бацькоў і дзядоў воіны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь свята захоўваюць мір на нашай зямлі, умацоўваюць абараназдольнасць краіны.

Жадаем вам, абаронцы Айчыны, вашым сем’ям, родным і блізкім, усім жыхарам вобласці моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба над галавой.

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Мінскі абласны Савет дэпутатаў

 

Паважаныя жыхары Капыльшчыны!

Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта свята не толькі тых людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё вайсковай справе, але і тых, хто мірнай, плённай працай прымнажае нацыянальныя багацці краіны, умацоўвае яе абараназдольнасць.

У гэты дзень мы з асаблівым пачуццём успамінаем усіх, хто аддаў жыццё за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абараняў свабоду і незалежнасць роднай зямлі.

У апошнія гады беларуская армія становіцца ўсё больш мабільнай, прафесійнай і высокатэхналагічнай. Прыемна, што служба ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь набывае павагу ў грамадстве.

У гэта свята жадаем вам міру, згоды, поспехаў у справах, здароўя і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *