ВЫНІК САМААДДАНАЙ ПРАЦЫ

Время молодых

Тое, што капыльская зямля багатая на таленты, яшчэ раз знайшло пацвярджэнне на конкурсе маладых мастакоў Міншчыны «Арт-сесія». Уладзіслаў Каваліу (на здымку), выпускнік аддзялення выяўленчага мастацтва  Капыльскай ДШМ (выкладчык Святлана Швайбовіч), атрымаў дыплом II ступені ў намінацыі «Нацюрморт».

Конкурс «Арт-сесія» яшчэ досыць малады і ўключае ў сябе такія дысцыпліны, як «Малюнак», «Жывапіс», «Кампазіцыя» і «Скульптура». У гэтым годзе яго арганізатарам выступіла Дзіцячая мастацкая школа г. Жодзіна, дзе і адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў.

Сама школа на дзень пераўтварылася ў мастацкую галерэю. Арганізатары прадставілі не толькі пераможцаў, але і працы, якім трошкі не хапіла, каб перамагчы.

В. П. Славук, вядомы беларускі графік, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, які ўзначальваў  журы, адзначыў высокі ўзровень дасланых на конкурс прац і складанасць, з якой вызначалі пераможцаў, бо многія творы заслугоўвалі ўвагі.

Прыемна было бачыць малюнак нашага земляка сярод іншых на выніковай выставе і адзначыць, што гэтая перамога — перамога не толькі Улада, але і яго выкладчыка Святланы Канстанцінаўны Швайбовіч, як вынік яе самаадданай, сістэматычнай працы.

Ганна НІЧЫПАРОВІЧ,

настаўнік выяўленчага мастацтва Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *