ПАДВЕСЦІ ВЫНІКІ, ПАЧУЦЬ ПЫТАННІ

Зваротная сувязь

Згодна з графікам, з 24 лістапада праходзяць сустрэчы старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Жданені з працоўнымі калектывамі РБУ «Універсалрамбуд», СВК «Ціміразеўскі» і «Каменскі», а таксама адбыліся чарговыя выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.

На мінулым тыдні група на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Марыяй Сандрозд сустрэлася з працаўнікамі СВК “Душава”, а на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раманоўскай – з калектывам Капыльскага райспажыўтаварыства. 3 снежня ІПГ пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Кісляк выехала ў КСУП “С “Лясное”.

Падчас сустрэч падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за апошнія пяць гадоў, акцэнтавалася ўвага на важных палітычных падзеях, а таксама выслухоўваліся разнастайныя пытанні. У іх ліку – рамонт аварыйнага моста праз р. Выня і дарогі Ржаўка – Дарагавіца – Печураны, якасць будаўніцтва новых дамоў у в. Душава. У г. Капылі выказаны прапановы па будаўніцтве дзіцячай пляцоўкі і рынку,  у аг. Быстрыца – па рамонце прыдамавых тэрыторый. Узнята пытанне па рабоце Лясноўскага СДК.

Маладзёжныя ІПГ наведалі калектывы банкаў.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *