Постоянно на связи

Галоўныя падзеі Мясцовы час

Неацэнную дапамогу мясцовай уладзе аказваюць старэйшыны населеных пунктаў, старшыні ветэранскіх арганізацый. Яны сумесна працуюць  над пытаннямі, якія ўзнікаюць.

Часлава Грыгаровіч і Соф’я Васілевіч
Часлава Грыгаровіч і Соф’я Васілевіч

Напрыклад, Часлава Грыгаровіч, старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ «Племзавод Дусаеўшчына». Гэта разумны, пісьменны, добрасумленны работнік у мінулым, а сёння яна ўмела, карэктна аказвае дапамогу. Работнікі сельвыканкама ўдзячны ёй за неабыякавасць, за тое, што ў яе можна павучыцца. Яна шмат увагі ўдзяляе патрыятычнаму выхаванню: з яе ўдзелам  выпушчаны брашуры пра спаленых жыхароў в. Дусаеўшчына і воінаў-інтэрнацыяналістаў, ураджэнцаў гэтых мясцін. Часлава Феліксаўна трымае пастаянную сувязь па тэлефоне з членамі сваёй ветэранскай арганізацыі, прымае ўдзел у сходах грамадзян па населеных пунктах, на якіх абавязкова прысутнічаюць і старэйшыны вёсак.

Адна з іх — Соф’я Васілевіч — старэйшына вёскі Каменка. Гэта аддалены населены пункт  з мноствам праблем, але з цудоўнымі, адкрытымі, добрымі жыхарамі. Летась Соф’я Іосіфаўна сабрала добраахвотны ўзнос. Грошы разам з бюджэтнымі сродкамі былі накіраваны на частковую замену агароджы грамадзянскіх могілак у в. Каменка. Ды і ўвогуле, старэйшына пастаянна знаходзіцца на сувязі па ўсіх пытаннях жыццезабеспячэння насельніцтва.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *