Надежные помощники

Галоўныя падзеі Мясцовы час

Для таго, каб правільна і пісьменна весці дыялог з насельніцтвам, неабходна ісці да яго, праводзіць растлумачальную работу. І гэтая работа немагчыма без удзелу дэпутатаў рознага ўзроўню. Яны з’яўляюцца злучальным звяном, бо пражываюць сярод сваіх выбаршчыкаў. З іх удзелам здымаецца маса пытанняў на месцах.

Дэпутаты Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў не толькі ставяць пытанні перад сельвыканкамам, але канкрэтнымі справамі дапамагаюць іх вырашаць.

Вольга Купрыенка (у цэнтры) з Наталляй Лукашэвіч і Ірынай Літвінка
Вольга Купрыенка (у цэнтры) з Наталляй Лукашэвіч і Ірынай Літвінка

Напрыклад, па ініцыятыве дэпутата Мажскай Зарачанскай выбарчай акругі № 12 Таццяны Купрыянчык, яе мужа і суседзяў вясной і летам мінулага года абсталявана дзіцячая пляцоўка на пустуючым участку на вуліцы Зарэчча ў аграгарадку Мажа. Дарослыя разам з дзецьмі навялі парадак на закінутай тэрыторыі, спланавалі яе, адрамантавалі агароджу, высеклі зараснік і спілавалі аварыйна небяспечныя дрэвы. Замест гэтага ўсталявалі арэлі, турнік, міні-пляцоўкі для юных футбалістаў і валейбалістаў, кольца для баскетбола. Дзеці задаволены, яны адпачываюць тут заўсёды пад наглядам дарослых, нават зімой гульнёвая пляцоўка не пустуе.

Дэпутаты Вусаўскай выбарчай акругі № 10 Наталля Лукашэвіч і Якубавіцкай № 13 Ірына Літвінка — адказныя работнікі УА «Капыльскі дзяржаўны каледж». Яны вельмі заняты сваёй прафесійнай дзейнасцю, але і на грамадскай рабоце таксама паспяваюць зрабіць нямала. Адметным з’яўляецца тое, што яны прывіваюць любоў  да  працы  ў  навучэнцаў каледжа, таму з іх удзелам праходзяць многія мерапрыемствы: суботнікі па навядзенні парадку на вуліцах аграгарадка Мажа і іншых населеных пунктаў, добраўпарадкаванні сядзіб адзінокіх састарэлых, уборцы несанкцыянаваных звалак, высечцы зараснікаў і г.д. Акрамя таго, дэпутаты вывучаюць меркаванні сваіх выбаршчыкаў па праблемных пытаннях, дамагаюцца іх разгляду і вырашэння.

Святлана Аніхоўская — дэпутат Вошкатаўскай выбарчай акругі № 5, куды ўваходзіць і вёска Вялешына, дзе яна пражывае. Жанчына добра ведае сваіх землякоў. Усе праблемы, якія можа вырашыць сама з жыхарамі,— вырашае, па астатніх звяртаецца па дапамогу ў сельвыканкам, неразгледжаных пытанняў няма.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *