Апошняя рэпетыцыя

Актуально Образование

З 15 па 17 красавіка пройдзе трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання.

З мэтай псіхалагічнай падрыхтоўкі патэнцыяльных абітурыентаў да ўступных экзаменаў, набыцця тэхнічных навыкаў запаўнення бланкаў адказаў і эфектыўнай падрыхтоўкі да экзаменаў аддзел адукацыі Капыльскага райвыканкама заключыў дагавор з установай адукацыі “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў” аб правядзенні рэпетыцыйнага тэсціравання для ўсіх жадаючых.

Кожны этап мае сваё прызначэнне. Першы і другі накіраваны пераважна на вывучэнне тэхнікі тэсціравання, развіцця навыкаў работы ў строга вызначаных умовах і выкананне ўсіх патрабаванняў, якія будуць прад’яўляцца на цэнтралізаваным тэсціраванні. Трэці этап карысны тым, што падчас яго будуць прапанаваны тэсты з базы 2010 года.

У гэтым навучальным годзе трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе з 15 па 17 красавіка. Яго ўдзельнікам можа стаць любы жадаючы, для чаго трэба падаць заяўку ў аддзел адукацыі да 8 красавіка 2010 года. Плата за ўдзел па адным прадмеце — 16 100 рублёў.

Графік рэпетыцыйнага тэсціравання наступны:

15 красавіка — фізіка, біялогія, геаграфія, грамадазнаўства (пачатак у 13 гадзін);

16 красавіка — англійская мова, хімія, гісторыя, матэматыка (пачатак у 13 гадзін);

17 красавіка — беларуская і руская мовы (пачатак у 10 гадзін).

Неабходна памятаць, што пачаць рыхтавацца да ўступных экзаменаў ніколі не позна, неабходна толькі мабілізаваць усе свае лепшыя якасці — сілу волі, навыкі самастойнай работы, працаздольнасць, мэтанакіраванасць. Таму запрашаем прыняць удзел у трэцім этапе тэсціравання не толькі выпускнікоў школ, але і мінулагодніх, усіх тых, хто імкнецца атрымаць больш высокую адукацыю.

Думаю, не лішняй будзе і такая інфармацыя — апошні званок для вучняў 9 і 11 класаў прапануецца правесці 29 мая.

Людміла НАГОРНАЯ,

спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *