В новогодние праздники не остались без внимания районной власти жители Копыльщины, которые перешагнули 100-летний рубеж

Актуально Афіцыйна

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і дырэктар Капыльскага ТЦСАН, старшыня Капыльскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская наведаліся да доўгажыхароў.

На вуліцы Камсамольскай у г. Капылі разам з дачкой Нінай Піліпаўнай пражывае Марыя Рыгораўна Ждан, якая некалькі месяцаў таму адзначыла 104-ты дзень нараджэння.

Аляксандр Ліпніцкі, Святлана Маліноўская гутараць з Марыяй Ждан
Аляксандр Ліпніцкі, Святлана Маліноўская гутараць з Марыяй Ждан

Пры сустрэчы з Марыяй Рыгораўнай і яе дачкой Нінай Піліпаўнай ішла размова пра надзённыя праблемы. Марыя Рыгораўна расказала пра сваё жыццё, цяжкую сялянскую працу ў колішнім калгасе «Шлях Камуны» (пазней — «Труд»). Аляксандр Ліпніцкі і Святлана Маліноўская ўручылі доўгажыхарцы памятны падарунак і пажадалі моцнага здароўя.

У вёсцы Карачоўшчына Грозаўскага сельсавета пражывае Юстыня Цімафееўна Івашка, якая ў мінулым годзе адзначыла 100-гадовы юбілей. Нягледзячы на хваробу, Юстыня Цімафееўна знайшла сілы падзякаваць гасцям за падарунак, увагу і віншаванні са святамі. Аляксандр Ліпніцкі і Святлана Маліноўская выказалі дачцэ доўгажыхаркі Надзеі Міхайлаўне Кульбіцкай удзячнасць за клопат і ўвагу, чулыя адносіны да сваёй маці і пажадалі жанчынам моцнага здароўя.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ 

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *