В Копыльском ТЦСОН состоялся новогодний огонек

Праздник

111

Не толькі для дзяцей, але і для дарослых Новы год з’яўляецца цудоўным святам. Асабліва, калі яно праходзіць у вялікай і добрай кампаніі. Сабралася такая напрыканцы года і ў Капыльскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Арганізаваў мерапрыемства раённы Савет ветэранаў. Запрошаны на яго былі самыя актыўныя старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый раёна, а таксама лідары некаторых грамадскіх арганізацый, з якімі наладжана цеснае ўзаемадзеянне. Старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар (на здымку) шчыра прывітала прысутных, павіншавала з Новым годам і пажадала ўсяго найлепшага. Казіміра Мікалаеўна падзякавала за ўзаемаразуменне раённаму выканаўчаму камітэту, супрацоўнікам краязнаўчага музея, цэнтральнай бібліятэкі, рэдакцыі газеты «Слава працы», тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Была адзначана плённая сумесная работа з РАС ДТСААФ, раённымі арганізацыямі РГА «Белая Русь» і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. А яшчэ Казіміра Мікалаеўна паведаміла прыемную навіну: напярэдадні святаў былі падведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшую ветэранскую арганізацыю, у якім капыльская заняла трэцяе месца.

Затым былі цікавыя гульні і конкурсы, пераможцы якіх атрымалі прызы.

Навагодні агеньчык іскрыўся жартамі і песнямі, весяліў конкурсамі, саграваў цёплай сяброўскай атмасферай, якую стваралі супрацоўнікі ТЦСАН.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *