25 декабря католики празднуют Рождество Христово

Духоўнасць

З волі святога айца Францішка сёлета Урачыстасць Божага Нараджэння адзначаецца ў кантэксце Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.

Рождество

Гэта абавязвае католікаў паглядзець на сённяшняе свята асаблівым чынам. Менавіта Міласэрнасць Божая стала прычынай з’яўлення Божага Сына чалавекам у нашым свеце.

Жадаю хрысціянам на Свята Божага Нараджэння прыняць поўны ўдзел у Эўхарыстыі – Дасканалай Удзячнасці Богу за цуд нараджэння чалавекам Сына Божага, Езуса Хрыста. У духу ўдзячнасці перажыць другое па значнасці хрысціянскае свята.

Ксендз Александр

Усім людзям у гэтыя святочныя дні жадаю ўсвядоміць каштоўнасць дароў, якія мы на працягу свайго жыцця атрымалі, не выключаючы самога жыцця, як дару, і адчуць (альбо ўзбудзіць) у сваёй душы ўдзячнасць за іх. Калі ж ёсць магчымасць за гэтыя дары аддзячыць, а для веруючага чалавека такая магчымасць заўсёды ёсць, або прыгадаць тым, ад каго мы дары атрымалі, што мы пра іх дабро ўсё яшчэ памятаем, – зрабіць гэта і будзе найлепшым святкаваннем.

Радасных святаў Божага Нараджэння!

Святар Аляксандр Тарасевіч

Набажэнствы пройдуць у касцёле святых Пятра і Паўла ў г. Капылі:

24 снежня – у 22 гадзіны,

25 снежня – у 11 гадзін.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *