В Копыльском районе проходит благотворительная акция «Чудеса на Рождество»

Новости Общество

holiday-box-gift-happy-new1

Маладзёжны дабрачынны праект, які праходзіць у рамках руху «Добрае сэрца» з мэтай адраджэння традыцый дабрачыннасці і міласэрнасці і далучэння падлеткаў і моладзі да сацыяльна-актыўнай дзейнасці, носіць назву «Цуды на Каляды».

На працягу снежня члены грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» праводзяць збор падарункаў: спартыўнага інвентару, канцылярскіх тавараў, прадметаў для мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг з тым, каб напярэдадні святаў (з 24 па 30 снежня) перадаць іх у сацыяльна-педагагічны цэнтр, школу-інтэрнат, уручыць дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з мнагадзетных, малазабяспечаных і праблемных сем’яў.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *