«Дари добро — стань Дедом Морозом»

Новости

Так называецца навагодняя дабрачынная акцыя, якую праводзяць работнікі Капыльскага райспажыўтаварыства.

добро

Арганізатары акцыі прапанавалі выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра і ЦКРНіР намаляваць малюнак Дзеду Марозу. Напярэдадні калядных і навагодніх святаў гэтыя работы будуць размешчаны на навагодняй ёлцы або спецыяльных стэндах у аддзеле «Цацкі» гарадскога ўнівермага № 1.

Кожны жадаючы можа падарыць радасць аўтару любога малюнка. Прадстаўнікі арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў раёна або любы пакупнік змогуць выбраць упадабаны малюнак, набыць падарунак для аўтара і пакінуць яго прадаўцу. Напярэдадні святаў усе сувеніры будуць уручаны выхаванцам цэнтра.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *