Воспитанники Копыльской вспомогательной школы-интерната порадовали сельчан

Образование Экономика

Музычны падарунак з нагоды дня работнікаў сельскай гаспадаркі падрыхтавалі настаўнікі і вучні Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната. У гэты дзень падводзяць вынікі працы на палях, выказваюць словы падзякі і павагі працаўнікам вёскі за іх працу і вернасць сялянскай справе.

поздравление

«Ад усёй душы» — менавіта такую назву насіла канцэртная праграма, прысвечаная людзям, праца якіх звязана з зямлёй. Змястоўнымі і цікавымі былі нумары, вынесеныя на суд гледачоў. Песні пра школу і маці, пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і родны край прагучалі ў выкананні дзіцячай вакальнай групы «Звонкія галасы» (музычны кіраўнік Р.А. Рэвяка). Спадабаліся і гумарыстычныя народныя песні мужчынскага трыа (А.І. Нікалаевіч, М.П. Майсюк, М.З. Ярац). Гледачы з удзячнасцю ўспрымалі кожны нумар, не шкадуючы далоняў і шчырасці. З вялікай цеплынёй слухалі працаўнікі КСУП «С «Лясное» і ААТ «Старыца-Агра» песні ў выкананні дзяцей. «Дзякуй!», «Прыязджайце яшчэ!», «Чакаем!» — гучала на развітанне.

Бясспрэчна, такія сустрэчы карысныя для ўсіх. Яны запамінаюцца надоўга, як  нешта светлае, добрае і жаданае.

Мікалай МАЙСЮК,

настаўнік Капыльскай дапаможнай  школы-інтэрната



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *