Педагоги Копыльского района приняли участие в спартакиаде среди районных и областных исполнительных комитетов

Спорт Сцежкай здароўя

Трэцяя спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай-, гарвыканкамаў Мінскай вобласці прайшла на базе адпачынку «Галактыка» Валожынскага раёна, у якой прынялі ўдзел і педагогі Капыльшчыны.

IMG_7755

На працягу трох дзён 31 зборная змагалася за званне самай спрытнай, хуткай, моцнай. Капыльскі раён сёлета прадстаўлялі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі, дырэктар Пацейкаўскай СШ Уладзімір Лукашэвіч, настаўнікі замежнай мовы і фізічнага выхавання Пацейкаўскай СШ, адпаведна, Марына Кандраценка і Анатоль Вадап’ян, настаўніца пачатковых класаў Каменскай СШ Таццяна Алішэвіч. У праграму ўваходзілі восем відаў:  дартс, скачкі на скакалцы, валейбол, настольны тэніс, кідкі ў баскетбольнае кальцо, набіванне футбольнага мяча, фігурнае кіраванне веласіпедам і скачок у даўжыню з месца. У мінулым годзе каманда Капыльскага раёна на гэтых традыцыйных спаборніцтвах заняла трэцяе месца. А па выніках сёлетніх спаборніцтваў самымі спартыўнымі аказаліся менавіта педагогі Капыльшчыны, якія атрымалі Дыплом І ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і кубак.

НА ЗДЫМКУ:  (злева направа)  А. Вадап’ян, М. Кандраценка, В. Васілеўскі, Т. Алішэвіч і У. Лукашэвіч.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *