Напярэдадні высокага форуму

Галоўныя падзеі

Ад сталічнай вобласці на IV Усебеларускі народны сход было абрана 350 дэлегатаў — людзей розных узростаў і прафесій. Гэта зроблена для таго, каб пры вызначэнні стратэгіі дзяржавы можна было ўлічыць інтарэсы ўсіх катэгорый грамадзян, пры гэтым іх жыццёвы вопыт не менш важны, чым узровень адукацыі і сацыяльны статус.

Пра гэта гаварылася падчас сходу дэлегатаў высокага форуму, які адбыўся ў сталіцы 23 лістапада. З асноўным дакладам выступіў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, які падрабязна спыніўся на выніках рэалізацыі ў сталічнай вобласці палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006—2010 гады і пазнаёміў прысутных з праектам асноўных палажэнняў для Мінскай вобласці, закладзеных у новай праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця, рэалізацыя якой разлічана на бліжэйшыя пяць гадоў.

Свае меркаванні выказалі і іншыя дэлегаты. Таксама яны адобрылі праекты рэзалюцыі дэлегатаў IV Усебеларускага народнага сходу і звароту дэлегатаў IV Усебеларускага народнага сходу да працоўных Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *