Помощь родителей — добровольная

Афіцыйна Образование

Бацькоўская дапамога ўстанове адукацыі можа аказвацца толькі добраахвотна. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі Беларусі, каменціруючы пытанні бацькоў і кіраўнікоў устаноў, што паступаюць у ведамства.

Як адзначылі ў прэс-цэнтры, спецыяльна збіраць пэўную суму не мае права ні бацькоўскі камітэт, ні педагагічныя работнікі. У адпаведнасці з палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі фінансаванне школ, гімназій, ліцэяў можа ажыццяўляцца з розных крыніц, не забароненых заканадаўствам. Для вырашэння актуальных задач папячыцельскі савет можа прапанаваць прыцягнуць дадатковыя крыніцы фінансавання, у тым ліку спонсарскую дапамогу і сродкі бацькоў, расказалі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі. Пры гэтым важна ведаць, што бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове шляхам пералічэння сродкаў афіцыйна — па квітанцыі на разліковы рахунак установы адукацыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *