Всю продукцию — на прилавок

Афіцыйна

sm_full

Вырабленая прадукцыя павінна знаходзіцца не на складах, а на прылаўках магазінаў.

Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня на нарадзе па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі. На нарадзе была закранута праблема складскіх запасаў прадукцыі і недапрацовак у яе прасоўванні на ўнутраны і замежны рынкі. Патрабаванне кіраўніка дзяржавы — да 15 верасня абсалютна ўся вырабленая прадукцыя павінна быць пастаўлена ў гандлёвыя сеткі. «З сённяшняга дня павінен быць дыктат не гандлёвых сетак, а вытворцаў», — перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама закрануў тэму пасрэднікаў, у выніку выкарыстання паслуг якіх павышаюцца цэны на прадукцыю. Таму яшчэ адно патрабаванне Прэзідэнта — не павінна быць ніякіх пасрэднікаў у рэалізацыі прадукцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *