Еще раз о краже велосипедов

Міліцэйскі веснік Навіны

У практыцы работы ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама ёсць такая форма, як правядзенне адзіных дзён прафілактыкі. На адзін з іх да супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Слава працы» завітаў начальнік аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці УУС Мінаблвыканкама Тарас Чоўгун разам з намеснікам начальніка Капыльскага РАУС Уладзімірам Рудакоўскім.

У. Рудакоўскі і Т. Чоўгун падчас сустрэчы ў рэдакцыі «Слава працы»
У. Рудакоўскі і Т. Чоўгун падчас сустрэчы ў рэдакцыі «Слава працы»
Просты і надзейны спосаб зберагчы маёмасць
Просты і надзейны спосаб зберагчы маёмасць

Тэма, якая разглядалася падчас сустрэчы, даволі актуальная для летняга перыяду — прадухіленне крадзяжоў веласіпедаў. Як падкрэсліў Тарас Рыгоравіч, згодна са статыстыкай, амаль 70% крадзяжоў веласіпедаў здзейснена шляхам свабоднага доступу, г. зн. грамадзянамі не было прынята абсалютна ніякіх мер па ахове сваёй маёмасці. Для таго, каб прадухіліць кра- дзеж, абавязкова трэба прышпільваць веласіпед за кола і раму, забіраць усе рэчы, якія хутка здымаюцца, па меры магчымасці пакідаць веласіпед неабходна ў полі свайго зроку або відэакамер. Калі яго ўкралі, тэрмінова тэлефануйце ў міліцыю, знайдзіце сведкаў і відавочцаў здзейсненага. Таксама захоўвайце дакументы, атрыманыя пры пакупцы веласіпеда. Калі іх па нейкай прычыне няма, сфатаграфуйце серыйны нумар рамы, сам веласіпед, запомніце яго асаблівыя прыкметы (аксесуары, наклейкі, драпіны і г. д.). Гэта значна дапаможа знайсці ўкрадзенае і даказаць вашу ўласнасць. Поўнасцю перамагчы такі крадзеж немагчыма, але можна процідзейнічаць яму.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *