Подпись — в поддержку кандидата

Выборы Президента Республики Беларусь 2015 Галоўныя падзеі

З 23 ліпеня стартаваў чарговы этап выбарчай кампаніі — збор подпісаў у падтрымку грамадзян, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Каб перайсці ў разрад кандыдата ў Прэзідэнты ініцыятыўным групам трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Падпісвацца ў падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду маюць права паўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым адзін чалавек можа падпісацца ў падтрымку некалькіх патэнцыяльных кандыдатаў.

У Капылі ідзе збор подпісаў ініцыятыўнай групы ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта
У Капылі ідзе збор подпісаў ініцыятыўнай групы ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта

Збор подпісаў выбаршчыкаў у Капыльскім раёне, як і па ўсёй рэспубліцы,  праводзіцца як падчас пакватэрнага абходу, так і ў пунктах, дзе арганізавана пікетаванне. Нагадаем, збіраюць подпісы выбаршчыкаў восем ініцыятыўных груп, зарэгістраваных Цэнтрвыбаркамам. Гэта групы Аляксандра Лукашэнкі — дзеючага кіраўніка дзяржавы; Сяргея Калякіна — старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет»; Сяргея Гайдукевіча — старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі; Таццяны Караткевіч — актывісткі кампаніі «Гавары праўду», прадстаўніка кааліцыі «Народны рэферэндум»; Анатоля Лебядзько — старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі; Віктара Цярэшчанкі — эканаміста, экс-кандыдата ў Прэзідэнты на выбарах 2010 года; Жанны Раманоўскай — выкладчыка з Брэста, якая часова не працуе; Мікалая Улаховіча — старшыні Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўнага атамана РГА «Беларускае казацтва».

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *