Добры настрой

Культура

Добры настрой падарылі супрацоўнікі аддзела культуры жыхарам раёна напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Так, народны тэатр гульні і гумару “Капыльскія пацехі” наведаў аграгарадок Семежава, самадзейныя артысты цэнтра дзіцячай творчасці і раённага цэнтра культуры пабывалі ў Скабіне, а прадстаўнікі дзіцячай школы мастацтваў выступалі ў ААТ “П-з “Дусаеўшчына”.

Са сцэны ў адрас працаўнікоў сельскай гаспадаркі гучалі словы падзякі за іх нялёгкую працу, а таксама музычныя віншаванні і цікавыя пастаноўкі ад калектываў мастацкай самадзейнасці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *