Останутся на контроле

Галоўныя падзеі Экономика

Будаўніцтва новых жывёлагадоўчых аб’ектаў, так званых клюшачнікаў, у раёне знаходзіцца на пастаянным кантролі.

DSCN0036

Як паведаміў пасля чарговага наведвання новабудоўляў в. а. дырэктара КДУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Капыльскага раёна» Леанід Фянюк, самымі хуткімі тэмпамі вядуцца работы ў ААТ «Піянер-Агра» на ферме «Васільчыцы» (на здымку). На астатніх аб’ектах — у ААТ «Душава», «Прагрэс 2010», філіялах «В. Раёўка», «Руднае» — яны ідуць на аднолькавым узроўні. Распачынаецца будаўніцтва і на ферме «Андросаўшчына» ААТ «Старыца-Агра». Па словах Леаніда Леанідавіча, апошні клюшачнік будзе здадзены ў верасні, да пачатку зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы.

Як  вядома,  на кожны будынак з абласнога бюджэту выдзелена па 1 млрд рублёў. Яны выкарыстоўваюцца на закупку так званых клюшак, аплату за праектна-каштарысныя работы, транспарціроўку і мантаж матэрыялаў. Астатняе сельгаспрадпрыемства выконвае за свой кошт, пераважна гаспадарчым спосабам. У прыватнасці, адшукваюцца сродкі на будаўніцтва дахаў, бетанаванне падлогі, пракладку вадаправодаў і г. д.

Сяргей КОЗЕЛ

Фото автора



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *