Копыль отметил День Независимости Республики Беларусь

Актуально Праздник

Трэцяга ліпеня нашы суайчыннікі адзначалі галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Прайшлі святочныя мерапрыемствы і на Капыльшчыне.

IMG_1123

На ўрачысты мітынг і ўскладанне вянкоў і кветак да помніка воінам-вызваліцелям Капыля прыйшлі ветэраны вайны і працы, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, сабраліся самыя актыўныя члены грамадскіх арганізацый.

IMG_1086-1

Да прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Ірына Мікалаеўна выказала капылянам шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, падзякавала ветэранам за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і вызваленне нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама выказала словы шчырай удзячнасці ўсім жыхарам Капыльшчыны, якія старанна працуюць на карысць нашай Айчыны. Ад імя ветэранаў выступіў Міхаіл Мароз, які пад-крэсліў, што ў нашай гісторыі не было больш страшнай вайны, чым Вялікая Айчынная. Ад моладзі раёна прывітала ўдзельнікаў мерапрыемства вучаніца гімназіі №1 г. Капыля Паліна Шэлег. Выказаў словы падзякі ветэранам за мірнае жыццё і выконваючы абавязкі ваеннага камісара Капыльскага райваенкамата Сяргей Маргалік. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям, ушанавалі загінуўшых у вайну мінутай маўчання.

Я. Хмялеўскі ля помніка ахвярам Халакосту
Я. Хмялеўскі ля помніка ахвярам Халакосту

Асаблівасцю сёлетняга мітынгу стала прысутнасць на ім ураджэнца Капыля Якава Хмялеўскага, родныя і блізкія якога былі закатаваны ў гета. Ён спецыяльна прыехаў на свята з горада Жукава Калужскай вобласці. На памятным месцы ля берага возера, дзе знаходзіцца знак ахвярам Халакосту і пахаваны сваякі Хмялеўскага, Якаў Міхайлавіч устанавіў памятную дошку з імёнамі сваіх родных. Каб аддаць даніну павагі мірным жыхарам, якія загінулі ад рук нямецкіх катаў, сюды разам з расійскім госцем прыйшлі пасля мітынгу старшыня райсавета Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, іншыя прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, моладзь.

На сцэне - "Спадчына"
На сцэне — «Спадчына»
Спявае квартэт "ІЛОНа"
Спявае квартэт «ІЛОНа»
Н. Карповіч
Н. Карповіч
У зоне адпачынку было шматлюдна
У зоне адпачынку было шматлюдна

Святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся ў зоне адпачынку, дзе аматараў творчасці парадаваў цудоўны тэматычны канцэрт «Беларусь мая сінявокая»: яркія выступленні капыльскіх артыстаў прыйшліся даспадобы кожнаму. Працавалі гандлёвыя кропкі. На стадыёне ФАКу ладзіліся спартыўна-забаўляльныя гульні. Былі арганізаваны танцавальныя праграмы.

А ўвечары, здавалася, увесь горад сабраўся на плошчы Леніна. Фінальным акордам урачыстасці стала акцыя «Спяваем гімн разам».

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара і Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *