«Уладары вёскi» зноў капыляне

Калейдаскоп Новости

Сям’я Яны і Ігара Калыханаў з в. Душава стала пераможцай рэспубліканскага этапа маладзёжнага сельскагаспадарчага конкурсу  «Уладар вёскі».

Дарэчы, капыляне ўжо другі год запар прызнаюцца лідарамі. Як адзначыла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Наталля Гарбацэвіч, наша сям’я паспяхова пераадолела ўсе выпрабаванні і атрымала перамогу, за што была ўзнагароджана каштоўнымі падарункамі ад арганізатараў і спонсараў. Так, сямейная гаспадарка Калыханаў папоўнілася веласіпедам, наборам посуду, ноўтбукам і мультыфункцыянальным устройствам (сканер-прынтар-капір).

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *