Заслужанае прызнанне

Калейдаскоп

 

ААТ “Капыльскі масласырзавод” – актыўны ўдзельнік конкурсаў і выстаў, дзе за выдатную якасць атрымлівала самую высокую адзнаку экспертаў міжнароднага ўзроўню. Так, за апошнія 5 гадоў завод атрымаў 11 залатых і сярэбраных медалёў, 16 дыпломаў, сярод якіх і значныя дасягненні 2010 года:

— залаты медаль за масла “Сладкосливочное» 82,5% тлустасці  на  выставе “Лепшая прадукцыя Беларусі ў Маскве-2010”;

— Дыплом Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел і прафесійную прэзентацыю прадукцыі на Беларускім аграпрамысловым тыдні;

— Дыплом за актыўны ўдзел у ІІІ універсальнай выставе-кірмашы “Салігорская палітра”;

—  два медалі за сыр сычужны “Голландский БИО” 45% тлустасці і сыр плаўлены “Гурман” пікантны ў конкурсе “Лепшая прадукцыя года 2010” на аптовай харчовай выставе Рэспублікі Беларусь – “Прадэкспа-2010”.

За апошнія два гады масласырзавод асвоіў 23 новыя віды прадукцыі, у тым ліку сыры сычужныя — «Сливочный» 50% тлустасці, «Голландский» і «Голландский БИО» 45%, «Российский» новый 50%, «Пошехонь» молодой 45%, «Купаловский» 50%. 28 красавіка 2010 г. прадпрыемства атрымала сертыфікат на права маркіроўкі масла з малака знакам «Натуральны прадукт».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *