Белы сезон закрыты

Спорт

21 сакавіка прайшло адкрытае першынство па лыжных гонках Капыльскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву на прызы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму.

Гэтыя спаборніцтвы па традыцыі закрываюць сезон зімовых відаў спорту. І таму не дзіўна, што больш за 100 юных спартсменаў прынялі ўдзел у лыжных гонках. У сваіх узроставых групах пераможцамі сталі Карына Малевіч, Антон Леус, Вікторыя Адзінец, Павел Жгун, Хрысціна Васілеўская, Павел Паплаўскі, Наталля Ібель, Раман Халяўскі, Ірына Паўлюшчык і Яўген Сцяпура. Мацнейшыя спартсмены атрымалі заслужаныя граматы і памятныя прызы ад арганізатараў першынства.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *