Шаноўныя аграрыi Капыльшчыны, паважаныя ветэраны вытворчасці!

Экономика

Сардэчна віншуем вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці! Шчыра дзякуем за вашу самаадданую і сумленную працу ў адной з самых важных галін эканомікі.

Вынікі, дасягнутыя працаўнікамі раёна, бясспрэчна, папоўнілі агульнарэспубліканскі каравай. На палетках раёна вырашчаны добры ўраджай усіх культур, павялічваецца прадукцыйнасць жывёлагадоўлі. Хлебаробы, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак – кожны на сваім рабочым месцы ўнёс свой уклад у ажыццяўленне планаў харчовай бяспекі краіны.

Паспяхова працуюць калектывы перапрацоўчай прамысловасці. Павялічваецца выпуск прадукцыі, пашыраецца яе асартымент, асвойваюцца новыя праекты. Значны ўклад у развіццё аграрнага сектара ўнеслі абслуговыя, будаўнічыя і транспартныя арганізацыі, прадстаўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў.

Жыццё ставіць новыя задачы, і яны будуць дасягнуты з далейшым умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы, кадравага патэнцыялу. Будучае залежыць ад кожнага з вас, вашай рупнасці, умення, прафесіяналізму. Няхай жа прыгажэюць, багацеюць аграгарадкі, вёскі, больш заможным становіцца жыццё!

Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрага настрою, новых працоўных поспехаў.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *