На заседании Тимковичского сельсполкома анализировали работу с обращениями граждан

Актуально Мясцовая ўлада

Работа Цімкавіцкага сельвыканкама, усіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета, са зваротамі, заявамі і прапановамі грамадзян (згодна з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў) была абмеркавана на першым у 2015 годзе пасяджэнні Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Як адзначыла, адкрываючы пасяджэнне, старшыня сельвыканкама Алена Острыкава, работа са зваротамі грамадзян з’яўляецца адным з самых прыярытэтных напрамкаў палітыкі нашай дзяржавы ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Пра гэта неаднаразова заяўляў і кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Як вынікае са справаздачы кіраўніка спраў Святланы Закрэўскай, у Цімкавіцкі сельвыканкам за мінулы год паступіла 6 пісьмовых і 40 вусных зваротаў грамадзян (у 2013 годзе, адпаведна, 3 і 11). Старшынёй сельвыканкама Аленай Острыкавай падчас адзінага дня прыёму па асабістых пытаннях (кожная серада месяца) было прынята 48 чалавек. Акрамя таго, праведзена 46 выязных прыёмаў у населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, у ходзе якіх са сваімі праблемамі да кіраўніка мясцовай улады звярнуліся таксама 48 жыхароў.

DSCN3371

Як адзначыла Алена Мечыславаўна, усе звароты грамадзян былі разгледжаны ва ўстаноўленыя тэрміны, заяўнікам дадзены вусныя або пісьмовыя аргументаваныя адказы. Найбольш людзей хвалююць такія праблемы, як спілоўванне аварыйных дрэў, збор цвёрдых камунальных адходаў і ліквідацыя стыхійных сметнікаў, вулічнае асвятленне і беспрывязнае ўтрыманне сабак.

Акрамя таго, у сельвыканкам грамадзяне звяртаюцца, калі маюць патрэбу ў нейкіх адміністрацыйных працэдурах (рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану, пастаноўка на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў, атрыманне і абмен пашпартоў, выдача даведак і іншае). Такіх зваротаў за 2014 год было 1639 (у 2013 г. — 1177).

Імкнуцца да вырашэння праблем, якія ўзнікаюць у вяскоўцаў, і ў арганізацыях, установах і на прадпрыемствах, якія размешчаны на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета. Пра гэта гаварылі падчас абмеркавання справа- здачы прадстаўнікі некаторых структур. Падводзячы вынікі размовы, Алена Острыкава адзначыла, што калі ў кожнай, нават самай маленькай вёсачцы людзі будуць адчуваць клопат і падтрымку мясцовай улады, то будзе менш скаргаў у вышэйстаячыя органы, і вяскоўцы будуць адчуваць сябе абароненымі.

DSCN3370

На пасяджэнні сельвыканкама быў зацверджаны шэраг дакументаў, па якіх плануецца працаваць на працягу бягучага года. Сярод самых важных — Мерапрыемствы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навя- дзенні парадку на зямлі. У прыватнасці, плануюцца работы па ліквідацыі безгаспадарных дамоў і іншых пабудоў, фундаментаў, знясенне старой агароджы, навядзенне парадку на пустуючых сядзібах і разворванне ўчасткаў, якія не маюць гаспадара. Будзе весціся спілоўванне аварыйных дрэў, работы на грамадзянскіх могілках і ўстаноўка там жалезабетоннай агароджы, абкошванне вуліц і многае іншае. У большасці населеных пунктаў сельсавета запланаваны святы вёсак — як падвядзенне вынікаў па іх добраўпарадкаванні.

У гэты ж дзень было праведзена пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку, на якое былі выкліканы грамадзяне, якіх можна аднесці да катэгорыі праблемных за злоўжыванне спіртнымі напоямі, неналежнае выкананне сваіх бацькоўскіх абавязкаў, антысанітарыю і інш. На жаль, не ўсе з запрошаных палічылі патрэбным з’явіцца на пасяджэнне, таму было дадзена даручэнне ўчастковым інспектарам міліцыі даставіць гэтых асоб для гутаркі ў сельвыканкам.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *