На Копыльщине появилось новое общественное объединение

Галоўныя падзеі Грамадскія аб’яднанні

У нашым раёне з’явілася новае грамадскае фарміраванне — Капыльскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

Узначаліць яго аказаны давер Уладзіміру Лукашэвічу, старшыні Капыльскай раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, заатэхніку па адукацыі, былому галоўнаму інжынеру ААТ “Капыльскі РКБА”. На арганізацыйным сходзе старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня і яго намеснік Ала Раеўская падкрэслілі, што менавіта ўдзел Уладзіміра Аляксандравіча ў ваенных дзеяннях і быў адным з прыярытэтаў пры назначэнні яго на пасаду.

Уладзімір Лукашэвіч
Уладзімір Лукашэвіч

Уладзімір Лукашэвіч пазнаёміў удзельнікаў сходу з палажэннем аб Капыльскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў. Ён адзначыў, што аб’яднанне дзейнічае ў адпаведнасці са Статутам ФПБ, палажэннем, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, што рэгулюе дзейнасць прафсаюзаў, забяспечвае каардынацыю дзейнасці арганізацыйных структур членскіх арганізацый ФПБ, займаецца практычнай рэалізацыяй мэтаў і задач прафсаюзнага руху, рашэнняў кіруючых і рабочых органаў ФПБ. У аб’яднанне прафсаюзаў уваходзяць прафсаюзныя арганізацыі, што знаходзяцца на тэрыторыі Капыльскага раёна, і дзейнічаюць на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях, і арганізацыйныя структуры прафсаюзаў. Знаходзіцца раённае аб’яднанне прафсаюзаў у Капылі.

Абраны прэзідыум аб’яднання, у які ўвайшлі трынаццаць лідараў самых масавых прафсаюзных арганізацый раёна.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *