З любоўю да Радзімы

Образование

У раёне адбыўся конкурс электронных буклетаў «Мая малая радзіма».

Галоўная мэта, якую ставілі перад сабой арганізатары (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), — актывізацыя і ўдасканаленне краязнаўчай дзейнасці бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, павышэнне ўзроўню іх прафесійнай кампетэнцыі ў працы з сучаснымі інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі.

Усяго на раённы конкурс было прадстаўлена 13 буклетаў з 13 устаноў адукацыі. Лепшымі былі прызнаны буклеты, зробленыя бібліятэкарамі разам з настаўнікамі інфарматыкі з наступных устаноў адукацыі: гімназія №1 г. Капыля, СШ №2 г. Капыля, Лясноўская СШ, Навасёлкаўскі ВПК д/с-СШ, Песачанская СШ, Семежаўскі ВПК д/с-СШ, Цімкавіцкая СШ.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *